Беларуская культура: музыка (травень – жнівень 2022 г.)
БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: МУЗЫКА (ТРАВЕНЬ – ЖНІВЕНЬ 2022 Г.)
БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: МУЗЫКА (ТРАВЕНЬ – ЖНІВЕНЬ 2022 Г.)
БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: МУЗЫКА (ТРАВЕНЬ – ЖНІВЕНЬ 2022 Г.)
БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: МУЗЫКА (ТРАВЕНЬ – ЖНІВЕНЬ 2022 Г.)
БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: МУЗЫКА (ТРАВЕНЬ – ЖНІВЕНЬ 2022 Г.)
БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: МУЗЫКА (ТРАВЕНЬ – ЖНІВЕНЬ 2022 Г.)
БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: МУЗЫКА (ТРАВЕНЬ – ЖНІВЕНЬ 2022 Г.)
БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: МУЗЫКА (ТРАВЕНЬ – ЖНІВЕНЬ 2022 Г.)
Поп & рок. Рызыка, эскапізм, партызанка
Асноўныя трэнды сезону:
Поп & рок. Рызыка, эскапізм, партызанка
Асноўныя трэнды сезону:
  • цяперашняя Беларусь зрабілася зонаю паслухмянага мастацтва: амаль немагчыма атрымаць дазволу на правядзенне імпрэзы з удзелам беларускага артыста, а база лаяльных арганізатараў – гэта шлях да вынішчэння незалежнай музыкі;
  • улады Беларусі лаяльныя толькі да расійскіх артыстаў: канцэртная афіша амаль цалкам складаецца з імёнаў з суседняй краіны. Пры гэтым рэпрэсіі супраць айчынных творцаў працягваюцца;
  • зніклі ўмовы для існавання незалежнай музыкі ў межах Беларусі: не засталося амаль ніводнай пляцоўкі для прэзентацыі ўласнай творчасці, кожны публічны выступ маніторыцца і можа прывесці да жорсткіх наступстваў. Гурты, якія зарабляюць выключна музыкаю, мусяць шукаць гастрольныя трасы за межамі краіны. Аднак традыцыйныя маршруты – Расія і Украіна – для большасці з іх не працуюць;
  • афіцыйная эстрада канчаткова засяродзілася на “дажынкавым” фармаце і жанры трэшдэнс. Улады спрабуюць ладзіць фестывалі лаяльных артыстаў, але ў іх проста няма рэлевантнага досведу.
Мапа сэнсаў
Мапа сэнсаў
Сёння ўлады Беларусі дзеюць адносна беларускай культуры паводле прынцыпу вынішчанай прасторы. Спроба зрабіць лаяльнасць галоўным інструментам існавання сістэмы прыводзіць да катастрафічных вынікаў – упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі. Калі раней дзяржава спрабавала выхоўваць паслухмянасць метадам ціхай забароны і публічна ігнаравала існаванне чорных спісаў, то цяпер яна гэтыя спісы не толькі легітымізавала, але і зрабіла агульнымі для ўсёй незалежнай беларускай музыкі.

Пра немагчымасць атрымаць “гастрольку” на правядзенне імпрэзы з удзелам беларускіх артыстаў кажуць амаль усе арганізатары. Прычым цяпер ужо нават не мае значэння, ці ёсць увогуле ў артыста нейкая пазіцыя і намер яе апублічыць: чыноўнік працуе паводле прэвентыўнага прынцыпу і проста мінімізуе ўсе магчымыя рызыкі, каб самому не трапіць у спіс ненадзейных. Відавочна, што гэта часовая практыка: такім чынам сістэма проста вытрымлівае паўзу на стварэнне базы лаяльных арганізатараў. Камісія з правераных людзей пастанаўляе, хто будзе мець права ладзіць масавыя імпрэзы. Гэта для дзяржавы – гарантыя адсутнасці непрыемных сюрпрызаў.

Калі раней дзяржава проста не заўважала існавання незалежнай беларускай музыкі і сутыкалася з фактам яе наяўнасці толькі падчас буйных фестываляў ці нацыянальных адбораў на “Еўрабачанне”, то цяпер адпаведныя структуры ўважліва сочаць за сацыяльнымі сеткамі ды іншымі праявамі публічнай актыўнасці. Каманду “ігнараваць” замянілі на каманду “знішчаць”. Таму цяпер нават цалкам “траваедная” спявачка кавэраў можа трапіць пад раздачу за выкананне не менш “траваеднай”, але ўкраінскай песні. Гэтая татальная зачыстка скіраваная на стварэнне пулу паслухмяных артыстаў і дэманстрацыю лаяльнасці Расіі. Калі першы пункт даволі відавочны, то другі патрабуе дадатковых тлумачэнняў.

Гурт t.A.T.u ў арыгінальным складзе, White Punk, творчы вечар Мікалая Драздова, “Хиты рока. Русский рок”, “Новые русские бабки”, Hammali & Navai – гэта спіс імпрэзаў на верасень 2022 года ў Мінску. Расійскія артысты атрымалі поўную свабоду ў межах гастрольнай трасы па Беларусі і карыстаюцца гэтаю магчымасцю пад пляск далоняў задаволенай мясцовай аўдыторыі. Беларускую музыку афіцыйна і безапеляцыйна замянілі на лаяльную расійскую. Бо нелаяльных расійцаў таксама блакуюць: напрыклад, па даносе пільных грамадзянаў скасавалі канцэрт нязручнага Басты. І цяпер культурніцкі ландшафт выглядае так, нібыта дзея адбываецца на Смаленшчыне, а не ў межах самастойнай дзяржавы. Цалкам закэнсэлілі варожую заходнюю культуру, на 100 % прыбралі з інфапрасторы ўкраінскую музыку, трываюць рэпрэсіі супраць беларускіх музыкаў.

Зноў за краты трапіў Ігар Банцэр з хардкор-гурта Mister X. Адбываюць тэрмін музыкі гурта Irdorath. Яшчэ раз 15 содняў атрымала Мерыем Герасіменка. У гэтых умовах дзяржава намагаецца стварыць паслухмянае свята легітымнасці і перыядычна дэманструе свой творчы патэнцыял: цудоўны прыклад якасці такіх імпрэзаў – канцэрт “Любимую не отдают” у Аляксандраўскім скверы.

Беларуская эстрада канчаткова прасякнулася аграэстэтыкай: у якасці хітоў афіцыйнага Мінску цяпер існуюць “Хата бацькоў” гурта “Дразды” і “За агронома” неўміручага Саладухі. Апошні пункт асабліва ўражвае, бо цудоўна дэманструе падыход “лаяльнасць даражэйшая за якасць”. Прызнанне дзяржаўных пастулатаў гарантуе эфіры, дзяржаўныя карпаратывы і магчымасць стабільнага заробку. Ні пра якую творчасць не ідзецца.

З іншага боку – ідэалагічныя апаненты дзяржаўнай эстэтыкі. Фестывалі салідарнасці адбываюцца ў Польшчы і Літве, новыя трэкі ды альбомы выдаюць знаёмыя аўдыторыі гурты і выканаўцы: ад Naviband да Ганны Шаркуновай.

У абставінах дэфіцыту новых сэнсаў і абвастрэння нацыянальнага пытання музыкі выкарыстоўваюць знаёмыя і зразумелыя вобразы, якія былі актуальныя і ў познесавецкі час, і ў першае дзесяцігоддзе незалежнай Беларусі. Характэрны прыклад – гурт Relikt, які выдаў альбом кавераў на выбітныя беларускія рок-гурты залатога перыяду.

Адрозненне ад афіцыйнай эстрады відавочнае: мастацкая якасць.

Як у гэтых абставінах адчуваюць сябе музыкі і гурты, якія да 2020 года зараблялі музыкаю?
Частка яшчэ да беларускіх пратэстаў і вайны пачала будаваць гастрольныя трасы на Захад, як, напрыклад, гурт Molchat Doma. Іншыя – Макс Корж і “ЛСП” – вымушаныя былі паставіць канцэртную дзейнасць на паўзу: працягваць гастролі ў Расіі немагчыма, а забяспечыць сябе на Захадзе яны не здольныя. На гэтым фоне ўражвае камерцыйны спрыт Сяргея Міхалка, які гастралюе ў межах эксгумаванага “Ляпіса Трубяцкога” з рандомнымі музыкамі.

Беларускія артысты з меншымі апетытамі атрымалі магчымасць прадаваць квіткі там, дзе раней гэта падавалася немагчымым: беларускія дыяспары забяспечваюць сталы попыт на айчынную музыку за мяжой. Аўдыторыя не вырасла, але падскочыла яе актыўнасць, і гэта дае магчымасць гуртам кшталту Nizkiz, “Петля пристрастия”, Naviband ладзіць паспяховыя туры два разы на год.

Але і тут ёсць нюансы: музыкам, якія працягваюць жыць у Беларусі, складана атрымаць візы, а кожнае вяртанне пасля туру – сур’ёзная рызыка. У прынцыпе незалежная беларуская музыка і жыве ў фармаце татальнай рызыкі ды вымушанага эскапізму.
Якія гэта можа мець наступствы?
Якія гэта можа мець наступствы?
Па-першае, глабальны дэфіцыт ідэяў і сэнсаў. Артысты, якія з’ехалі з Беларусі, вымушаныя адбудоўваць сваё жыццё і шукаць крыніцы для існавання: нельга назваць гэтыя ўмовы спрыяльнымі для творчасці. Музыкі, якія застаюцца ў Беларусі, існуюць у рэжыме ультрацэнзуры: кожны публічны выступ, кожнае слова і кожны допіс у Instagram разглядаецца пад высокадакладнай оптыкай.

Пры гэтым татальная зачыстка і фарматаванне працягваецца на розных узроўнях. Дзяржава станоўча рэагуе на праявы звышлаяльнасці і ў якасці ўзнагароды прапануе бяспеку ды архаічныя каналы камунікацыі з патэнцыйным слухачом. У гэта ж час дзяржава сама дэманструе звышлаяльнасць адносна суседняй краіны і стварае адпаведную інфармацыйную прастору. Такое фарматаванне ўжо ў кораткатэрміновай перспектыве прывядзе да татальнага эскапізму слухача, які ніколі не быў мэтавай аўдыторыяй дзяржаўнага трэшдэнсу і нізкаякаснай расійскай папсы. Будуць стварацца ціхія і вонкава нейтральныя ініцыятывы для выбраных: аналагі савецкіх кватэрнікаў, пра якія будуць ведаць толькі свае.

У той жа час пачнецца і адваротны працэс. Частка музыкаў з не меншым імпэтам будзе арыентавацца на расійскую аўдыторыю і слухача, які трапіў у інфармацыйную ізаляцыю. Гэта больш просты і вельмі бяспечны шлях атрымаць вялікую аўдыторыю ды камерцыялізаваць свой поспех: ва ўмовах татальнага кэнсэлінгу расійскай культуры будзе адбудоўвацца новая схема вытворчасці музыкі для адпаведнай аўдыторыі ды спосабаў яе манетызаваць. Улічваючы максімальна спрошчаную лагістыку, зразумелы рынак і актыўнасць аўдыторыі, частка артыстаў цалкам пераарыентуецца, пры гэтым страціўшы пэўны адсотак слухачоў.

У больш аддаленай перспектыве і на больш якасных узроўнях стварэння сэнсаў мастацтва так ці інакш пачне рэагаваць на падзеі. Цяпер артыст заняты пераасэнсаваннем і прагматычна адбудоўвае свой побыт.

Як толькі гэты працэс будзе завершаны, пачнецца новая хваля гучнай беларускацэнтрычнай музыкі ў эміграцыі ды ціхай ініцыятывы ў краіне.